16 студзеня 2023 г — 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Сіпягіна (1953), паэта, рэжысёра дакументальнага кіно
Уладзімір Мікалаевіч Сіпягін нарадзіўся 16 студзеня 1953 г. у вёсцы Селаўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Першамайскай сярэдняй школы (1970) служыў у Савецкай арміі. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1979), вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі ў Маскве (1989).
28 студзеня 2023 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Пташука (1943–2002), кiнарэжысёра, народнага артыста Беларусi, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР
Міхаіл Мікалаевіч Пташук нарадзіўся 28 студзеня 1943 г. у в. Федзюкі Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Гэта былі вельмі цяжкія часы нямецка-фашысцкай акупацыі. Маладая сям’я жыла ў зямлянцы, бацька цяжка хварэў і праз тры гады яго не стала. Выхаванне сына лягло на плечы маці Марыі Сямёнаўны і бабулі Лізаветы Раманаўны.
11 чэрвеня 2018 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Вікенцьевіча Мароза (1953) пісьменніка, сцэнарыста, кінарэжысёра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994)
Уладзімір Вікенцьевіч Мароз нарадзіўся 11 чэрвеня 1953 г. у г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўнікаў. У 1960 г. сям’я пераехала ў в. Даманава Івацэвіцкага раёна. Пасля заканчэння Даманаўскай сярэдняй школы (1970) паступіў на архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1975 г. Працаваў інжынерам у аб’яднанні «Інтэграл», архітэктарам у інстытуце «Мінскпраект».
1 студзеня 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Георгія Васільевіча Марчука (1947), празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)
Георгій Васільевіч Марчук нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і шаўца. Рана застаўся без маці, жыў з дзедам і бабуляй. Пасля заканчэння СШ № 2 г. Давыд-Гарадка (1965) спрабаваў паступіць ва Усесаюзны інстытут кінематаграфіі, але няўдала. Працаваў кіраўніком драматычнага гуртка Давыд-Гарадоцкага ГДК, метадыстам Столінскага РДК. На старонках раённай газеты «Навіны Палесся» з 1966 года з’яўляюцца яго першыя гумарэскі, рэцэнзіі і апавяданні.
30 чэрвеня 2016 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Рышарда Здзіслававіча Ясінскага (1931–2005), кінарэжысёра-дакументаліста, сцэнарыста, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) і прэміі Міжнароднага кінафестывалю дакументальнага кіно
Рышард Здзіслававіч Ясінскі нарадзіўся 30 чэрвеня 1931 года ў г. Баранавічы Навагрудскага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). У 1955 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. В. Леніна. Вучыўся ў кінакрытыка, кіназнаўца Ефрасінні Леанідаўны Бондаравай. Напісаў дыпломную работу «Шляхі развіцця беларускага кіно», а рэцэнзентам універсітэт запрасіў народнага артыста БССР Уладзіміра Уладзіміравіча Корш-Сабліна. Дзякуючы такому знаёмству выпускніку БДУ прапанавалі папрацаваць памочнікам рэжысёра на карціне «Пасеялі дзяўчаты лён».
28 студзеня 2013 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Пташука (1943–2002), кiнарэжысёра, народнага артыста Беларусi, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусi
Пташук Міхаіл Мікалаевіч – вядомы савецкі і беларускі кінарэжысёр, акцёр, чые фільмы неаднаразова былі адзначаны на міжнародных, усесаюзных і рэспубліканскіх кінафестывалях.